На цэны на лекі можна паскардзіцца

Для аператыўнага вырашэння пытанняў, якія ўзнікаюць у насельніцтва па цэнах на лекавыя прэпараты, Міністэрства аховы здароўя даручыла ўсім суб’ектам гаспадарання, якія займаюцца рознічнай рэалізацыяй лекавых сродкаў, размясціць у гандлёвых залах аптэк у рубрыках «Інфармацыя для насельніцтва» нумары тэлефонаў, па якіх наведвальнікі аптэк могуць «паскардзіцца» на высокія цэны на лекі: у Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з такімі пытаннямі можна звяртацца на тэлефон «гарачай» лініі (017) 222 70 80 , а ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь па нумары (017) 200 58 95 .

Як вядома, у маі ў Мінздароўя быў падпісаны мемарандум па стрымліванні росту цэнаў на медпрэпараты, да якога на той момант далучыліся 58 прадстаўнікоў замежных кампаній і іх афіцыйных дыстрыб’ютараў і 15 айчынных вытворцаў. Згодна з гэтым дакументам, кампаніі-вытворцы бяруць на сябе абавязацельства забяспечыць да канца 2011 года мараторый цэнаў на лекавыя сродкі, што пастаўляюцца ў Беларусь, а ў выпадку павышэння заяўленай цаны загадзя інфармаваць пра гэта Міністэрства аховы здароўя і даваць абгрунтаванне новай цаны. Акрамя таго, вытворцы бяруць на сябе абавязацельства прытрымлівацца фіксаваных цэнаў пры пастаўках лекавых сродкаў згодна з умовамі тэндару і ажыццяўляць маніторынг на прадмет выяўлення фальсіфікаваных лекаў і завышэння цэнаў на сваю прадукцыю. Афіцыйныя дыстрыб’ютары, у сваю чаргу, павінны забяспечваць стрымліванне росту цэнаў шляхам прымянення аптымальных аптовых нацэнак.

ЧИТАЙТЕ ТАК ЖЕ:  Компания Илона Маска Neuralink получила разрешение испытывать вживляемые в мозг чипы на людях

Мемарандум застаецца адкрыты да падпісання і да яго можна далучыцца ў любы момант. Упершыню неабходнасць падпісання такога дакумента ўзнікла ў 2009 годзе, калі дэвальвацыя нацыянальнай валюты пацягнула за сабой рэзкі рост цэнаў на лекавыя сродкі і частковы дэфіцыт у аптэках імпартных лекавых прэпаратаў. На некаторыя лекавыя сродкі цэны выраслі ў 2-3 разы. Летась мемарандум падпісалі каля 60 замежных вытворцаў і іх афіцыйных дыстрыб’ютараў і 5 беларускіх прадпрыемстваў. У Мінздароўя ўпэўненыя, што падпісанне мемарандуму дазволіла стрымаць бескантрольны рост цэнаў на лекавым рынку.

А нядаўна міністр Васіль Жарко агучыў намер падпісаць аналагічны мемарандум па цэнах на лекі і з уладальнікамі аптэк, як дзяржаўнай, так і недзяржаўнай формы ўласнасці. Не сакрэт, што адзін і той жа прэпарат можа ў розных аптэках прадавацца па рознай цане. Гэта тлумачыцца прымяненнем розных гандлёвых нацэнак. Цяпер вызначэнне аптовых і гандлёвых надбавак рэгулюецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 366, і вызначаная шкала стымулюе, у першую чаргу, рэалізацыю больш танных лекаў. Напрыклад, калі адпускная цана на лякарства складае да 5 долараў за ўпакоўку, то дапускаецца аптовая надбаўка да адпускной цаны да 11 працэнтаў, а гандлёвая — да 30 працэнтаў. Калі кошт лекавага сродку складае ад 5 да 10 долараў ЗША, памер аптовай надбаўкі не можа перавышаць 10 працэнтаў, а гандлёвай — 25 працэнтаў. Чым даражэйшае лякарства, тым ніжэйшыя надбаўкі. Напрыклад, калі лякарства каштуе ад 50 да 100 долараў, то аптовая надбаўка абмежаваная 4 працэнтамі, а гандлёвая — 6 працэнтамі.

ЧИТАЙТЕ ТАК ЖЕ:  Помощь людям с инвалидностью. Как предложить и оказать, рассказали эксперты

Разам з тым, адна аптэка можа вызначыць дваццаціпрацэнтную гандлёвую надбаўку на прэпарат, а іншая — пяціпрацэнтную. У Мінздароўя спадзяюцца дамовіцца з уладальнікамі ліцэнзій на фармацэўтычную дзейнасць пра нейкую ўсярэдненую гандлёвую надбаўку для ўсіх, якая б дазволіла аптэкам працаваць бясстратна…

TUT.BY

По теме:

ВНИМАНИЕ ФАРМАЦЕВТАМ

Аптеки обязаны информировать покупателей, что при возникновении вопросов о ценах на лекарственные средства они могут обратиться в Министерство здравоохранения Республики Беларусь.

Информация о ценах на лекарства

Для оперативного решения вопросов населения, касающихся цен на лекарственные средства, Минздрав поручает руководителям субъектов хозяйствования всех форм собственности, осуществляющих розничную реализацию лекарственных средств, в обязательном порядке обеспечить размещение в торговых залах (зонах обслуживания) аптек в рубрике «Информация для населения» следующую информацию:

«При возникновении вопросов о ценах на лекарственные средства Вы можете обратиться в Министерство здравоохранения Республики Беларусь по тел. (017) 222-70-80 или Министерство экономики Республики Беларусь по тел. (017) 200-58-95».

В. Е. ШЕВЧУК, заместитель министра здравоохранения.
(Письмо от 28.05.2010 № 12-1-12/831-538 — для субъектов хозяйствования всех форм собственности, имеющих лицензию на фармдеятельность, работы и услуги по розничной реализации лексредств.)

http://www.medvestnik.by

Похожие статьи:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *