Прагуляцца каля чарнобыльскага рэактара можна за 100 долараў

А за 45 тысяч рублёў дазволяць пажыць у намёце ў Хойніцкім раёне. Еўрарадыё даведалася, якія турыстычныя сцежкі прапануюць беларусам па радыеактыўнай зоне.

Днямі намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга заявіў, што нашыя турфірмы павінны мець у сваім “асартыменце” чарнобыльскі турызм. Еўрарадыё даведалася, якія маршруты па чарнобыльскай зоне прапануюць турыстам беларускія турфірмы сёння.

У Гомельскім прадстаўніцтве «Белінтурыста» нам сказалі, што арганізаваць паездку ў зону можна. Але маршрут, паводле словаў супрацоўніцы прадстаўніцтва, будзе абмяжоўвацца тэрыторыяй Хойніцкага запаведніка.

Супрацоўніца «Белінтурыста»: “Не, я ў Чарнобыль не еду. Гэта будзе толькі наш запаведнік Хойніцкі”.

А вось украінская турфірма “Чарнобыль-тур” прапанавала карэспандэнту Еўрарадыё хоць зараз запісаць у групу і пракаціць аж да самага рэактара.

Як адзначае каардынатар праекта паездак у зону Яраслаў, маршрут вандроўкі ў іх даўно адпрацаваны.

Яраслаў: “Групы зараз невялікія — па 16 чалавек на “Мэрсэдэсах-Спрынтэрах” МНСаўскіх, абавязалі яны нас ездзіць на сваім транспарце. Праграма стандартная: заязджаем у 30-кіламетровую зону, аб’язджаем Чарнобыль, едзем на Прыпяць, ходзім па Прыпяці, потым — на саркафаг. З саркафага — у горад Чарнобыль, там ходзім, па жаданні ядзім і едзем назад”.

Каштуе паездка 100 долараў з чалавека. Здымаць на відэа і фота можна ўсё што заўгодна.

Яраслаў: “Ніхто там цяпер нічога не правярае (зняты матэрыял — ЕРБ.), адзінае — ёсць забаронены ракурс здымкі самой станцыі. Яны забараняюць здымаць сістэмы аховы. Здымаць саркафаг можна з назіральнай пляцоўкі. А так па Прыпяці, па дарогах, па Чарнобылі — паўсюдна усё можна здымаць. Ніхто нічога за гэта не зробіць і не скажа”.

ЧИТАЙТЕ ТАК ЖЕ:  В России подрастает первое поколение детей, которое не столкнется с развитием тяжелых симптомов СМА

Арганізаваная ўкраінскай фірмай паездка разлічаная на 1 дзень. Арганізатары падарожжа з беларускага боку могуць прапанаваць начоўку не толькі ў санаторыі “Над Прыпяццю”, але нават і на вольным паветры — у лесе, у намёце. Кошт вандроўкі ад гэтага не зменіцца — 45 тысяч з чалавека ў дзень.

Супрацоўніца «Белінтурыста»: “Вы любіце экстрым? Тады вашую праграму, вашае жаданне таго, што вы хочаце пабыць там з намётам — і я буду вырашаць гэтае пытанне непасрэдна з супрацоўнікамі заказніка. Тыдні за два вы прыходзіце да нас, мы распрацоўваем канкрэтны маршрут — з вашымі пажаданнямі: з якім ухілам вам патрэбна, які спецыяліст мусіць вас суправаджаць.”

Што тычыцца радыяцыйнай бяспекі паездкі да ЧАЭС, то прадстаўнік украінскай фірмы запэўніў: узровень радыяцыі каля саркафага не большы, чым у Кіеве. І таму ніякай спецыяльнай вопраткі альбо масак турыстам не даюць.

Яраслаў: “Я туды езджу ў той жа вопратцы, у якой хаджу па горадзе. Там нічога абсалютна не «чапляецца». Па тых маршрутах, па якіх мы ездзім, узровень радыяцыі не вышэй, чым у Кіеве. Вядома, калі адбегчы ад дарогі і на 200, 300 ці 500 метраў адысці ў лес — там могуць быць радыеактыўныя плямы. Але мы такога турыстам не дазваляем, каб яны самі не “ўляпаліся”. Мы выдаем дазіметры, і калі вы ідзеце, а ўзровень павышаецца, то туды ісці не трэба. Вы самі кіруеце сваім маршрутам”.

ЧИТАЙТЕ ТАК ЖЕ:  Регенерация спинного мозга. Первая в мире терапия проходит испытания на людях

Не шкодныя для здароўя, згодна са словамі супрацоўніцы «Белінтурыста», і вандроўкі па Хойніцкім запаведніку.

Ці часта наведваюць іх мясціны турысты, Еўрарадыё запыталася ў кіраўніка Адміністрацыі па выселеных зонах Краснапольскага раёна Аляксандра Аўсяннікава.

Аляксандр Аўсяннікаў: “Турызм у зоне ў нас не развіваецца. Затое зараз пойдуць ягады — ягаднікі да нас пойдуць, бо чарніцы нехта закупляе, не правяраючы. Пойдуць грыбы — грыбнікі лезуць у зону. Сады пойдуць — у зону ідуць за прадукцыяй сада. “Металісты” — чацвёртая плынь, якія за рэшткамі металу ідуць, мы іх адлоўліваем. І пятая плынь — могуць зайсці паляўнічыя”.

Зміцер Лукашук, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *