
«Мне было сорамна, капец!» — Вазочнік Саша Аўдзевіч расказаў, як і чаму абмачыўся ў самалёце Масква — Менск
Вазочнік зь Ліды Саша Аўдзевіч расказаў, як ня змог стрымацца па малой патрэбе ў самалёце і патлумачыў Свабодзе, чаму ў гэтай сытуацыі не магло быць добрага выйсьця.
«Зара ўсё як пацячэ»
Нестандартны выпадак з мокрымі штанамі адбыўся ўдзень 9 сьнежня, калі Саша вяртаўся дадому самалётам кампаніі «Аэрофлот». Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Саша, як і многія вазочнікі, не адчувае, калі хоча схадзіць па малой патрэбе, бо не працуюць адказныя за гэта нэрвовыя канчаткі. Таму ўвесь час ён фактычна носіць маленькі туалет на сабе. Ён карыстаецца урапрэзэрватывам — прыстасаваньнем, якое мацуецца да цела клеем. У адрозьненьне ад звычайнага прэзэрватыва яно мае яшчэ шлянг і пакет для мачы, што трымаецца на назе.
У самалёце гэта прыстасаваньне выпадкова зьляцела.
«Мой са...