«Інвалід? Уваход забаронены!»
Нядаўні выпадак з зоркай паралімпійскага спорту Людмілай Ваўчок, якую ахова сталічнага клюбу «Тытан» не пусьціла ўнутр памяшканьня, спаслаўшыся на меры бясьпекі, выклікаў хвалю абурэньня. Пры гэтым многія інваліды кажуць, што на ўласным досьведзе сутыкаюцца з нэгатыўным стаўленьнем з боку адміністрацый розных устаноў, але прызвычаіліся не даваць гэтаму агалоску.
Людміла Ваўчок — удзельніца летніх і зімовых паралімпійскіх гульняў 2006, 2008, 2010 і 2012 гадоў (адзін алімпійскі цыкль выпаў з графіку, бо яна нарадзіла дачку). На рахунку спартоўкі зь дзясятак алімпійскіх ўзнагародаў рознай вартасьці.
У мінулыя выходныя Людміла напярэдадні адлёту на зборы ў Сочы вырашыла з сяброўкамі адзначыць чарговую ўзнагароду чэмпіянату Эўропы па лыжных гонках. Аднак ахова менскага клюбу «Тытан» не пу...