Бязмежны праграміст з Лёзна

от АВТОРА БЛОГА: Я ПОЗНАКОМИЛСЯ С ВИКТОРОМ НЕ ТАК ДАВНО И ТЕПЕРЬ МЫ ЧАСТО ПЕРЕЗВАНИВАЕМСЯ С НИМ,ЧТОБЫ ПООБЩАТЬСЯ.И Я МОГУ СКАЗАТЬ,ЧТО ОН ОТНОСИТСЯ К ТОЙ КАТЕГОРИИ ЛЮДЕЙ ПЕРЕД КОТОРЫМИ ТРУДНО ЖАЛОВАТЬЯ НА СУДЬБУ.ЕГО ЖИЗНЕННЫЙ ОПТИМИЗМ ВЫЗЫВАЕТ ТОЛЬКО УВАЖЕНИЕ.ЭТА ГАЗЕТНАЯ ЗАМЕТКА ЭТО ПОТДВЕРЖДАЕТ.И ЕСЛИ ВАМ КОГДА-НИБУДЬ ЗАХОЧЕТСЯ ПОСКУЛИТЬ НА СУДЬБИНУ, ПОЧИТАЙТЕ СТАТЬИ О ПОДОБНЫХ ЛЮДЯХ И ПОДУМАЙТЕ НАСТОЛЬКО ЛИ ВЕЛИКИ ВАШИ БЕДЫ КАК ВЫ О НИХ ДУМАЕТЕ…

Паводле газеты «Звязда»

Я пабываў у гасцях у Віктара. У прыватным доме, дзе ён жыве з бацькамі і сястрой, якая, на жаль, таксама «прыкавана» да інваліднай каляскі, чысціня. Як расказалі мне ў райвыканкаме, бацька Віктара — электрык экстракласа. Нават не верыцца, што гэты вельмі энергічны чалавек збіраецца на пенсію. Маці — хатняя гаспадыня, даглядае дзяцей. Сястра Ірына ва ўсім дапамагае брату. У прыватнасці, робіць фотаздымкі, бо ў яго руках фотакамера — рэч, якую цяжка трымаць. Маці паказала малюнкі Ірыны, зробленыя на… плітках, якімі ўпрыгожваюць столь.

Камп’ютарную грамату Віктар засвоіў самастойна. Ірына ўспамінае: «Чалавек, які ўстанаўліваў у нас дома камп’ютар, толькі паказаў як яго ўключаць. Праз некалькі месяцаў, калі ён прыйшоў падключыць машыну да Інтэрнета, вельмі здзівіўся, бо Віктар дакладна ведаў аргтэхніку і размаўляў з ім на мове прафесіянальных камп’ютаршчыкаў!»

І гэта — пры няпоўнай сярэдняй адукацыі! Ведае хлопец некалькі так званых офісных праграм і Інтэрнет-тэхналогій, можа ўстанаўліваць праграмнае забеспячэнне. І, канешне, стварае сайты, якія наведваюць нават жыхары ЗША, Чэхіі, іншых краін свету. І не проста дзеля інтарэсу. Просяць іншаземцы знайсці сваякоў. А яшчэ Віктар дапамог высветліць дакладнае месца пахавання некалькіх загінулых у гады Другой сусветнай вайны. Зразумела, робіць ён усё гэта бясплатна. Каб атрымаць неабходную інфармацыю, ды і весці перапіску, штодзень выходзіць у Інтэрнет. А для чалавека, які атрымлівае маленькую пенсію па інваліднасці, нават 40 тысяч у месяц плаціць за выхад у Інтэрнет вельмі складана. Адзін з тых, каму дапамог Віктар, зрабіў у якасці ўдзячнасці адно з камп’ютарных прыстасаванняў. Але ж гэта рэдкі выпадак. Добра, што партал www.tut.by прадстаўляе бясплатны дамен.

ЧИТАЙТЕ ТАК ЖЕ:  Лишённый возможности двигаться из-за миодистрофии Дюшенна пермяк, нашёл работу в одной из крупнейших компаний мира

Разам са мной гасціла ў Міхальчанкавых начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Лёзненскага райвыканкама Вольга Яўсеенка. Паводле яе слоў, райвыканкам штогод аказвае дапамогу Віктару, ды сума грашовай падтрымкі абмежавана адпаведнымі палажэннямі.
— Над чым працуеце зараз? — цікаўлюся ў Віктара.
— Праект «Лета».
— ???

Аказваецца, Віктар меў на ўвазе, што, дзякуючы спецыяльнай інваліднай калясцы, якая можа ехаць сама, ён з задавальненнем выязджае ў пасёлак, што дакладна прадставіў у Сеціве.
— Я ж гадоў 15 наогул на вуліцу не выходзіў, — тлумачыць Віктар.

Ён доўга дабіваўся ад рэспубліканскага таварыства інвалідаў-калясачнікаў права атрымаць такое сучаснае «крэсла на колах». А яшчэ ёсць у сям’і Міхальчанкавых спецыяльны аўтамабіль «Bus Volkswagen Multivan» з «ліфтам» для пад’ёму інвалідных калясак. Купілі яго самі, дзеля чаго прадалі звычайную машыну і дачу. Бадай, аналагаў такога аўто на Віцебшчыне больш нідзе няма. У выніку Віктар на свае вочы змог убачыць «Славянскі базар у Віцебску». Вельмі падабаецца яму «Горад майстроў», ды і сама атмасфера гэтага свята.
На www.lіozno.tut.by ёсць і прагноз надвор’я на наступныя 10 дзён (ад Gіsmeteo), і паведамленні райаддзела ўнутраных спраў, і тэлефонная кніга. Шкада, што калі звяртаецца веб-майстар у нейкую арганізацыю з прапановай супрацоўнічаць у абнаўленні інфармацыі, яму не даюць на гэта згоду. «Занятыя» людзі, ну што з такімі зробіш? Пры тым, што, па дадзеных на кастрычнік 2007 года, колькасць наведвальнікаў гэтага веб-рэсурсу дасягнула 55 000.

ЧИТАЙТЕ ТАК ЖЕ:  «Прими свою слабость и обрати ее в силу». История Даши Милашевич со СМА, которая борется за жизнь годовалой дочери

А сайт http://liozno.info/ , які існуе каля 2 гадоў, — проста цуд! Калі адкрываеш яго, пад стрэлкай мышы з’яўляюцца адразу сінія пацеркі. «Гэта — сімвал натхнення і лёгкасці творчасці, нітка, што аб’ядноўвае творчых людзей у любові да малой радзімы», — тлумачыць Віктар. Тут ёсць карціны Марка Шагала і Фабера Дзю Фора, прысвечаныя Лёзну. І песні, і проза, вершы пра наш непаўторны край.

Дзіўна, але факт. Сёння, калі ні адна арганізацыя, якая паважае сабе, у ідэале не можа абысціся без уласных сайтаў, на Віцебшчыне з’яўленне кожнага новага і цяпер становіцца цікавай навіной для наведвальнікаў Інтэрнета. Віктар, акрамя ўсяго іншага, — чалавек сціплы. Асабліва не шукае тых, хто можа стаць яго патэнцыйным заказчыкам. А мо яны ёсць, ды проста не ведаюць пра ўнікальнага самавучку — камп’ютаршчыка з Лёзна? Для якога проста выхад не… не ў Інтэрнет, а на вуліцу — цікавае падарожжа, поўнае новых адкрыццяў. Аб якіх ён абавязкова яшчэ раскажа. Наколькі я адчуў, Віктар і яго сястра, нягледзячы на цяжкія захворванні, аптымісты па жыцці! І пасля сустрэчы з імі ўласны песімізм і праблемы большасці знаёмых паказаліся мне такімі штучнымі і дробнымі.

Сайты созданные

Михальченковым Виктором

http://cherneckaya.ucoz.ru/
http://www.liozno-art.narod.ru/
http://www.vydreya.narod.ru/
http://www.liozno.narod.ru/
http://schoolgender.do.am/
http://gender.do.am
http://nnd.do.am/
http://liozno.info/

Похожие статьи:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *