Як выжываюць у крызіс інваліды

Эканамічны крызіс прывёў да мяжы гуманітарнай катастрофы  фінансавае самаадчуванне людзей-інвалідаў. Людзі, якія маюць звычку выносіць фізічныя пакуты маўкліва, сёння моўчкі церпяць і эканамічныя выпрабаванні.

«Пашанцавала» — не тое слова

Мы сустрэліся з Наталляй на кухні. Каля стала адзін табурэт, на якім сяджу я, Наталля — у калясцы з чырвоным металічным каркасам. Ззаду вазочка напісана, што гэта дапамога нейкага фонду. Мы п’ём гарбату ў мінскай кватэры Наталлі, якая абсталявана адмыслова для калясачнікаў. Гэта жыллё — прычына гонару жанчыны. Ёй прыемна хваліцца. Аб праблемах ды гаротным фінансавым стане Наталля гаворыць асцярожна, нібыта баючыся спалохаць сваё шчасце.

У Беларусі каля 504 тысяч людзей маюць інваліднасць. У Мінску пражывае больш за 109 тысяч інвалідаў, з іх 2 тысячы калясачнікаў. Іх галоўная праблема — адаптацыя да некамфортных умоў фізічнага існавання.

Наталля жыве адна. З цяжкасцю ўтрымліваючы ў руцэ кубак з гарбатай, яна ўвесь час усміхаецца і расказвае, што ёй грандыёзна пашанцавала: «Я ўжо ні пра што не мару, бо ў мяне ўсё ёсць». А да гэтага шчасця былі выпрабаванні. Калі грамадзянка Аверчанка пакінула Дом інвалідаў, дзяржава выдзеліла ёй аднапакаёўку на вуліцы Напалеона Орды. У тую кватэру вялі 32 прыступкі, яны і станавіліся для жанчыны штодзённымі пакутамі.

Наталля Аверчанка

— «Ты гэтак больш жыць не будзеш, — вось што сказала мне адна знаёмая юрыстка, калі пабачыла гэта. — Потым яна займалася пошукам новага спецыяльнага жылля для мяне, дапамагала з дакументамі. І сапраўды, у жніўні 2010-га я пераехала сюды, на Жукоўскага. Каб не яна, то не было б гэтай добрай кватэры».

Гэтая кватэра сацыяльная (выдзелена дзяржавай) і належыць Наталлі пажыццёва. Але так шанцуе не ўсім беларускім калясачнікам. Большасць чакаюць асобнага камфортнага жылля, праводзячы дзясяткі гадоў у дамах інвалідаў. Там, паводле норм, на аднаго чалавека выдзяляецца 7 кв. метраў жыццёвай прасторы.

ЧИТАЙТЕ ТАК ЖЕ:  Почему возникает повышенная потливость? Врач назвала самые частые причины и методы лечения

У калідоры «шчаслівай» кватэры Наталлі ёсць нізкія парожкі, каля дзвярэй усталяваны міні-пандус, а ў куце стаяць новыя сімпатычныя красовачкі 36 памеру (жанчына нядаўна набыла іх на рынку ў Ждановічах за 65 тысяч).

— Там былі больш танныя, за 45 тысяч, але ў іх была пятка нізкая, не падышлі, — дзеліцца Наталля.

«Мне чамусьці дапамагаюць»

Наталля Аверчанка ганарыцца сваёй незалежнасццю і самастойнасцю. Аднойчы пра яе напісалі артыкул з назвай «Гаспадыня свайго лёсу». Зараз жанчыне 36 год. Яна працуе бухгалтарам. Гэта яе чацвёртае месца працы: спачатку даводзілася за капейкі збіраць разеткі, потым рабіць мяшочкі для суперлато. Прафесію бухгалтара жанчына атрымала ў каледжы. На сваім цяперашнім месцы, якое шукала амаль год, зарабляе 540 тысяч.

— Шукала работу па інтэрнэце. Тэлефануеш, расказваеш пра сябе, напрыканцы гаворыш аб тым, што маеш інваліднасць, і ўсё — адказваюць, што ты не падыходзіш, — расказвае яна. — Але трэба ставіцца да гэтага прасцей: дзевяць разоў адмовяць, на дзясяты пагодзяцца. Гэтую працу мне парэкамендавалі добрыя людзі.

Не больш за 17% інвалідаў маюць працу і могуць забяспечыць сябе самі. Усе астатнія жывуць на мізэрныя пенсіі і дапамогі. Пасля дэвальвацыі сацыяльная пенсія стала менш за $50. Паводле норм ААН, штодзённы пражытачны мінімум для чалавека мусіць складаць $2, калі менш, то гэта ўжо галеча.

Дапамога людзей — вось на чым Наташа Аверчанка ўпарта акцэнтуе ўвагу. Яна з цёплынёй у голасе ўспамінае, як ёй дапамагалі даехаць да дому дзяўчынка на роліках і хлопец на ровары; як сумкі носяць, каляску коцяць, а аднойчы дапамог цэлы банк.

ЧИТАЙТЕ ТАК ЖЕ:  «Прими свою слабость и обрати ее в силу». История Даши Милашевич со СМА, которая борется за жизнь годовалой дочери

Жанчына у 36 год з’яўляецца студэнткай-завочніцай БДЭУ, атрымлівае вышэйшую эканамічную адукацыю. Са шкадаваннем кажа, што вучыцца платна.

— Мая пенсія складае 460 тысяч, а за першы курс трэба было заплаціць 2 мільёны. Людзі параілі напісаць лісты ў банкі з просьбай аб дапамозе. Я звярнулася ў тры банкі. Адказ прыйшоў з «Прыёра», ён і пералічыў грошы. Але цяпер, калі кошты ўзляцелі і навучанне падаражэла, я нават не ведаю, што рабіць… Дзе браць грошы? Агулам з заробкам атрымліваецца каля мільёна, а раз сходзіш па прадукты, дык пакінеш у краме сто тысяч.

Калі Наталля не знойдзе выйсця, то вучобу ў ВНУ ёй давядзецца кідаць. У нашай сацыяльна арыентаванай краіне дэкларуецца, што кожны можа разлічваць на аб’ектыўна неабходную фінансавую падтрымку, таксама прадугледжана дзяржаўная штомесячная адрасная дапамога, але гэтыя грошы ніколі не пойдуць на адрас грамадзянкі Аверчанка: сацыяльная дапамога не прадастаўляецца тым, хто навучаецца на платнай аснове.

Жыццё інваліда больш дарагое

Дыягназ Наташы завецца «артагрыпоз» — прыроджанае пашкоджанне суставаў усіх канечнасцей.

У юнацтве дзяўчыне зрабілі 10 аперацый на нагах, і зараз яна можа хадзіць на мыліцах. Аднак ногі яе слабыя, таму прыходзіцца надзяваць артэзы — штосьці накшталт металічных ботаў. Іх вырабляюць у Мінску са скуры і металу, якія важаць каля 5 кг. Набыццё гэтых тэхнічных сродкаў рэабілітацыі кампенсуе дзяржава, а каштуюць яны каля 10 мільёнаў. Наталля расказвае, што за мяжой ёсць больш лёгкія ды больш камфортныя артэзы. І сапраўды, існуюць артэзы з вуглевадародаў, кожны вагой па 500 г, і каштаваць яны могуць каля $8 тысяч.

ЧИТАЙТЕ ТАК ЖЕ:  Паралич побеждён: помог искусственный спинной мозг

 

Паводле даных даследаванняў, інваліды вымушаны траціць больш для забеспячэння свайго жыцця — гэта лекі, дадатковыя паслугі, тэхнічныя сродкі рэабілітацыі. Жыццё інваліда ў любым выпадку атрымліваецца больш дарагім, а прыбыткі змяншаюцца», — рэзюмуе Сяргей Драздоўскі, каардынатар праекта «Офіс па правах людзей з інваліднасцю». Ён лічыць, што людзі з інваліднасцю зараз знаходзяцца ў гаротным стане — пасля крызісу многія з іх апынуліся за мяжой беднасці: «Мы жадаем прызнання, што знаходзімся на мяжы гуманітарнай катастрофы, нездавальняючай сітуацыі, якая патрабуе выпраўлення. Таму сёння натуральным чынам узмацняецца патрэба ў гуманітарнай дапамозе, якая апошнім часам была для нас не такой чаканай. Зараз я не бачу рэальнай магчымасці вырашыць гэтую праблему сіламі дзяржавы тут і цяпер».

На развітанне Наталля Аверчанка ўзгадвае гісторыю сваёй сяброўкі, якая таксама з’яўляецца інвалідам і патрапіла да добрага сябра ў Лондан, дзе і засталася, папрасіўшы прытулак. Якога менавіта кшталту і якім чынам, Наталля не ведае і асцярожна цікавіцца: а як такое робяць цяпер?

Прызнацца самім сабе

З Наталляй мы размаўлялі на кухні. На той кухні, выходзіць з якой заклікаў на хвалях «Аўтарадыё» экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў. Ён казаў: «Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы». Цяпер «Аўтарадыё» закрыта, а Саннікаў у турме. На праблеме кухань засяроджваецца і спадар Драздоўскі:

— Сітуацыя ў людзей з інваліднасцю жудасная, але скаргаў на гэта ад інвалідаў няма. Людзі селі проста па кухнях і пачалі скардзіцца адно аднаму. Вось гэта самае кашмарнае: калі людзі пачнуць паміраць, пра гэта ніхто не даведаецца.

Тут і цяпер

Похожие статьи:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *