Заваяваць срэбра на чэмпіянаце свету па танцах на вазках прасцей, чым дамагчыся пабудовы пандуса

Рэканструкцыя дома па вуліцы Арлоўскага ў Магілёве летась распачался з таго, што знеслі пандус — адзіны шлях у кватэру для Ірыны Мажаравай. Амаль два гады пакутлівай перапіскі, амаль 200 мільёнаў бюджэтных сродкаў — у выніку новы пандус стаў новым выпрабаваннем.

Старшыня абласной арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў сцвярджае, што будаўнікі парушылі ўсе магчымыя нормы пабудовы такіх збудаванняў. Да таго ж веранду ў яе кватэры зрабілі так, што ў дождж Ірына вычэрпвае да 30 вёдраў вады. Адстойваць сваё права на безбар’ернае асяроддзе яна збіраецца ў судзе. Дамовіцца з будаўнікамі і чыноўнікамі аказалася складаней, чым прывезці срэбра з чэмпіянату свету па танцах на вазках.

Могилевское телевидение 2-й канал

ЧИТАЙТЕ ТАК ЖЕ:  Законодательством Республики Беларусь определены категории граждан, которые могут воспользоваться преимуществами при пересечении государственной границы

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *