У Беларусі цяпер жыве каля 567,5 тысяч чалавек з інваліднасцю, гэта 6 % насельніцтва, калі верыць вынікам апошняга перапісу насельніцтва. У ідэальным свеце для людзей з інваліднасцю не будуць патрэбныя аніякія спецыяльныя прыстасаванні. Нідзе не будзе бардзюраў, у будынках будуць толькі шырокія праёмы і прыбіральні будуць дасяжныя для людзей у вазках. Але мы жывем тут і цяпер. Таму чытай, як можна ўсталяваць пандус, які ён мусіць быць і хто за гэта павінен плаціць.
Што такое пандус?
- Як напісана ў дакуменце, што падрыхтавалі спецыялісты(-кі) РАІВ і Офісу па правах людзей з інваліднасцю, «пандус» – слова французскага паходжання, якім часцей за ўсё называюць пакаты скат ці пляцоўку.
- Пандусы патрэбныя людзям з інваліднасцю, бацькам з дзіцячымі вазкамі, раварыстам, скейтэрам і ўсім тым, хто мае пэўныя праблемы з перамяшчэннем па прыступках.
- Звычайна пандусы выкарыстоўваюцца для таго, каб перасунуць па іх штосьці на колах. Напрыклад, вазок.
Як праходзіць допыт?
- Стацыянарныя – тыя, якія ўжо ўбудаваныя ў будынак пры планаванні або дабудоўваюцца як частка будынку. Могуць быць са сталі ці іншых матэрыялаў.
- Легказдымныя – звычайныя металічныя пандусы, якія месцяцца каля ўваходу ў будынак. Яны не вымагаюць цяжкіх архітэктурных узгадненняў.
- Партатыўныя – самыя мабільныя з усіх відаў пандусаў. Іх можна лёгка раскласці. Менавіта такі пандус актывіст Саша Аўдзевіч падарыў аднаму банку.
Дзе павiнныя быць пандусы?
- У будынку мусіць быць як мінімум адзін дасяжны ўваход. Эксперты(-кі) рэкамендуюць, каб ён размяшчаўся на шляху асноўных пасажыраплыняў.
- У кожнага тыпу будынка мусіць быць дасяжны ўваход. Асабліва гэта датычыць навабуда.
- У адпаведнасці з законам «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь» не дапускаецца эксплуатацыя амаль любых відаў публічных і не толькі будынкаў, калі там няма магчымасці карыстання імі людзей з інваліднасцю.
Якi мусiць быць пандус?
- У беларускай практыцы лічыцца, што пандус мусіць быць пабудаваны, калі ёсць перапад вышыняў.
- Шырыня пандуса – ад 1 да 1,2 метраў. Нахіл – 8–12 градусаў. Калі нахіл складае 1 метр, то пандус мусіць быць як мінімум 12 метраў даўжынёй.
- Таксама пандус мусіць быць абавязкова абсталяваны парэнчамі 0,9 і 0,7 метраў вышыні. Даўжыня перылаў мусіць быць большая за даўжыню лесвіцы і пандусы як мінімум на 0,3 метра, каб чалавек у вазку мог(-ла) прытрымлівацца за яго пры заходзе ў будынак.
- Перад пачаткам і канцом пандуса абавязкова мусіць быць роўная пляцоўка.
- Нельга, каб дзверы каля ганку адкрываліся насустрач пандусу. Нельга ставіць на пад’ездзе да пандуса вазоны з кветкамі.
Куды скардзiцца?
- Калі нейкі будынак не адпавядае нормам дасяжнасці, можна паскардзіцца ў розныя інстанцыі. У залежнасці ад таго, што гэта за будынак.
- Калі гэта нейкі ГЦ, школа, універсітэт ці іншы аб’ект «грамадскага карыстання», то варта найперш звярнуцца да адміністрацыі.
- Калі гэта жылы дом, то рэкамендуем звярнуцца да Таварыства ўласнікаў ці ЖЭС, ЖРЭА ці ў адміністрацыю раёну.
- У скрайнім выпадку можна паскардзіцца ў пракуратуру.
Як атрымаць?
- Трэба напісаць заяву на імя начальніка той службы, да якой вы вырашылі звярнуцца.
- Пандус усталёўваецца за кошт мясцовага бюджэту. Тэрмін залежыць ад канкрэтнага ЖЭСа. Цягам 15 дзён табе адкажуць, калі дакладна будзе ўсталяваны пандус.
- Але так выглядае толькі на паперы. Часта здараюцца і такія выпадкі, калі людзі вымушаныя чакаць некалькі гадоў (!), каб мясцовыя ўлады ўсталявалі ім пандус. Самая частая адмазка – недахоп грошай у бюджэце.
Не толькi пандус
- Пандус не адзіны сродак забеспячэння дасяжнага жытла. Занадта вузкія праходы, парогі не спрыяюць камфортнаму жыццю. Але чалавек у вазку можа за кошт дзяржавы зрабіць сваё жытло больш дасяжным.
- Для гэтага трэба напісаць такі ж зварот, як і наконт пандусу, і ўказаць, якога кшталту змены ты хочаш зрабіць.
Источник https://34mag.net